На працягу некалькіх год пры сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка працуе група валанцёраў з ліку вучняў сярэдніх класаў Мураванаашмянкоўскага ВПК.
— Валанцёрская група была створана падчас ажыццяўленне праекта “Стварэнне і дзейнасць клуба старастаў вёсак “КУТ”, дзякуючы якому пры бібліятэцы з’явіўся музейны пакой, набылі веласіпеды для валанцёраў, якія сталі аказваць дапамогу ў дастаўцы кніг у аддаленыя вёскі сельсавета, — адзначыла бібліятэкар Таццяна Ціхановіч. — Вучні і кнігі абмяняюць, і артэрыяльны ціск мясцовым бабулям змераюць, і сцежкі ад снегу пачысцяць. Танометр, дарэчы, таксама быў набыты ў рамках праекта.

За час існавання валанцёрскага атрада школьнікі аб’ехалі і абышлі ўсе вёскі, што знаходзяцца ў межах абслугоўвання бібліятэкі: Кліманцы, Швабы, Талмінава, Варні, Даўкшышкі, Цімуты і інш. Кожны мог паспрабаваць сябе ў валанцёрскай справе. Насця Лакуціеўская, Вераніка Роман, Арцём Чабатар, Аляксандр Малышка, Арцём Рудкоўскі, Міраслаў Ціхановіч пастаянна чуюць словы ўдзянасці ад жыхароў аддаленых вёсак, а таксама ад бібліятэкара Таццяны Ціхановіч, якая мае не толькі актыўных чытачоў у сельскай бібліятэцы, але і надзейных памочнікаў і сяброў.

• Текст доступен на языке: Русский