Дзверы эвакуацыйных выхадаў на заводзе немагчыма  адкрыць знутры без ключа. Адсутнічае неабходная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння, пажарныя шчыты не ўкамплектаваныя неабходнай колькасцю супрацьпажарнага інвентару.
Няма знакаў пажарнай бяспекі, работнікі прадпрыемстваў не навучаныя па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Інструкцыя аб захаванні патрабаванняў пажарнай бяспекі, а таксама план эвакуацыі людзей не адпавядаюць патрабаванням. На боку дзвярэй вытворчых і складскіх будынкаў звонку адсутнічаюць паказальнікі катэгорый па пажарнай небяспецы.

Па выніках праверкі кіраўніку прадпрыемства далі рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў. Праз некаторы час работнікі РАНС зноў наведаюць прадпрыемства, каб пераканацца, што кіраўніцтва зрабіла ўсё неабходнае для бяспекі работнікаў.

• Текст доступен на языке: Русский