Пасля рамонту ўрачыста адкрылі тэрапеўтычнае аддзяленне №2 раённай паліклінікі. Доктары і пацыенты атрымалі добра абсталяваныя кабінеты, прасторныя калідоры,  рэгістратуру і аптэку.
Ад жніўня мінулага года тэрапеўты аддзялення перакваліфікаваліся ў доктараў агульнай практыкі. Гэта дазваляе насельніцтву больш аператыўна атрымліваць дапамогу, зменшыліся чэргі. Таксама пасля рамонту тут працуюць працэдурны кабінет, лабараторыя і дзённы стацыянар на шэсць ложкаў. Можна прайсці фізіятэрапеўтычныя працэдуры.

 

• Текст доступен на языке: Русский