Пры тушэнні пад пластом будаўнічых канструкцый, якія абваліліся, ратавальнікі знайшлі гаспадара дома. Ён пражываў адзін. Прычыну пажару высвятляюць. Найбольш верагодная – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
У вёсцы Дубрава Аляхновіцкага сельсавета 27 студзеня загінуў мужчына 1975 года нараджэння.

Жыхарка вёскі ў 22. 08 паведаміла ў цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях аб загаранні саломы.

Гарэў жылы дом ў вёсцы Дубрава па вуліцы Дзявочая Горка, ратавальнікі выявілі абрушэнне даху і перакрыцця.

Пажар патушылі ў 00.06.

Фота забяспечанае Маладзечанскім ГРАНС.

Калі вы сталі сведкам надзвычайнай сітуацыі неадкладна паведаміце пра гэта па тэлефонах 101 ці 112. Дакладна ўкажыце адрас і сітуацыю, якая адбылася, адкажыце выразна на пытанні, якія задае дыспетчар.

А таксама памятайце, што ўсталяваны ў жылых пакоях аўтаномны пажарны апавяшчальнік у першыя секунды пажару паведаміць пранізлівым гукам пра бяду.

Фота забяспечанае Маладзечанскім ГРАНС.

• Текст доступен на языке: Русский