Раённае зімовае спартыўнае свята «Смаргонская лыжня – 2019» пройдзе ў парку «40 гадоў Перамогі» у суботу, 2 лютага. Да ўдзелу дапускаюцца каманды прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама ўсе жадаючыя жыхары горада і раёна.
Як паведамілі shliah.by у сектары спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама, да ўдзелу ў спаборніцтвах заяўкі (асобна па лыжнай эстафеце і асобна па масавым забегу) падаюцца штодня да 30 студзеня ў Смаргонскі цэнтр фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы.
Арыгіналы заявак прадстаўнікі каманд павінны прадаставіць на арганізацыйнае пасяджэнне судзейскай калегіі, якое адбудзецца 30 студзеня ў 15.00 па адрасе: г. Смаргонь, вул. П. Балышаў (ФАК «Юнацтва, 1 паверх). Арганізатары спаборніцтваў адзначаюць, што ў выпадку несвоечасовага прадастаўлення заяўкі і няяўкі прадстаўніка арганізацыі на пасяджэнне галоўнай судзейскай калегіі каманда да ўдзелу не дапускаецца.
Раённыя спаборніцтвы будуць праводзіцца па групах. У першай выступаюць каманды работнікаў аграпрамысловага комплексу, у другой – каманды арганізацый і прадпрыемстваў Смаргоншчыны. У масавым забегу прымуць удзел работнікі арганізацый і ўсе жадаючыя жыхары горада і раёна.
Праграма спаборніцтваў:
10.45 – адкрыццё зімовага спартыўнага свята «Смаргонская лыжня – 2019»;
11.00 – камандная эстафета сярод арганізацый горада і раёна (дыстанцыя 4х1 км);
11.30 – камандная эстафета сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу (дыстанцыя 4х1 км);
12.00 – масавы забег для арганізацый раёна і ўсіх жадаючых раёна:
(Мужчыны старэйшыя за 35 гадоў і маладзейшыя – 2 км) – дзве ўзроставыя групы;
(Жанчыны старэйшыя за 35 гадоў і маладзейшыя – 1 км) – дзве ўзроставыя групы;
13.00 – узнагароджанне пераможцаў і прызёраў зімовага спартыўнага свята «Смаргонская лыжня-2019».
Арганізатары адзначаюць, што спаборніцтвы па лыжных гонках «Смаргонская лыжня – 2019» ідуць у залік круглагадовай спартакіяды, якая праходзіць у раёне. У асабістым першынстве суддзі вызначаць пераможцу па найменшым часе праходжання дыстанцыі асобна сярод мужчын і жанчын.
• Текст доступен на языке: Русский