Раніцай 20 студзеня работнікі Валожынскага льнокамбіната прыйшлі на працу і знайшлі аператара кацельні без прыкмет жыцця.
Мужчына ляжаў у шнэку для падачы пілавіння.

Загінулы – жыхар Валожына. Дакладную прычыну смерці вызначыць экспертыза.

– Правялі хімічную экспертызу. З яе высветлілі, што ў крыві загінулага быў алкаголь, – расказала карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Валожынскі РАСК праводзіць праверку, устанаўліваюць прычыны і абставіны здарэння, правяраюць дакументы, што тычацца тэхнікі бяспекі.

• Текст доступен на языке: Русский