Участак плошчай 1,7 гектара пад будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі размешчаны на аўтадарозе Р-58 Мінск-Калачы-Мядзел у раёне вёскі Сосенка на Вілейшчыне. З паўднёвага боку – жылая забудова. З усходняга боку – будынак кафэ-гасцініцы.
Аўтазаправачная станцыя ўяўляе сабой сучасны аб’ект прыдарожнагага сэрвісу, які адпавядае апошнім сусветным стандартам якасці і бяспекі.
АЗС з кругласутачным рэжымам працы магутнасцю 250 заправак у суткі нафтапрадуктамі АІ-92, АІ-95, ДТ, у зімовы перыяд ДП (Арктыка). З АЗС сумясцяць гандлёвую залу плошчай 114 квадратных метраў, якія ўключаюць кафетэрый на 12 пасадачных месцаў, гасцявую паркоўку на дзесяць машынамесцаў, пост падпампоўкі шын, пыласос.
Запланаваны тэрмін уводу аб’екта ў эксплуатацыю – кастрычнік 2019 года.
Калі і як правядуць гармадскае абмеркаванне
Грамадскае абмеркаванне правядуць ад 11 да 7 лютага ўключна.
Азнаёміцца з экспазіцыяй праекта можна з 11 лютага па 25 лютага ўключна ад 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у холе райвыканкама па адрасе: 222410, Мінская вобл., Г. Вілейка, вул. Партызанская, 40.
Прэзентацыя праекта адбудзецца 13 лютага ў 17.30 у зале пасяджэнняў райвыканкама. Працягласць правядзення прэзентацыі праекта – да 15 лютага.
З матэрыяламі праекта можна азнаёміцца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання:
ў электронным выглядзе – на афіцыйным інтэрнет-сайце Вілейскага раённага выканаўчага камітэта ў рубрыцы «грамадскія абмеркаванні»(раздзел «Будаўніцтва і ЖКГ», падраздзел «Аддзел архітэктуры і будаўніцтва»);
на папяровым носьбіце па адрасе: 222410, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40 у працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 і ў дні прэзентацыі праекта (з 13 лютага 2019 г. да 15 лютага 2019 г.) да 19.00.
Кантактная асоба – начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Дзмітры Сяргеевіч Гарланаў, тэлефон 8 (01771) 5-42-62 e-mail: arh@vileyka.minsk-region.by у працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
Заўвагі і прапановы прымаюцца пісьмова падчас правядзення грамадскіх абмеркаванняў:
па сродках паштовай сувязі;
з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі (arh@vileyka.minsk-region.by);
ў журнале па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў (у працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у холе райвыканкама па адрасе: 222410, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 40).
Заўвагі і прапановы, пададзеныя да і пасля названых тэрмінаў, разглядацца не будуць.
Прынятыя заўвагі і прапановы будуць накіраваныя распрацоўнікам праекта для ўліку ў працы і, у выпадку неабходнасці, унясення дапаўненняў і змен.
Арганізатар грамадскага абмеркавання ў 15-дзённы тэрмiн пасля яго завяршэння забяспечвае размяшчэнне інфармацыі аб выніках пра-вядзення грамадскага абмеркавання на афіцыйным сайце на афіцыйным інтэрнет-сайце Вілейскага райвыканкама.
Як расказаў карэспандэнту Дзмітры Гарланаў, калі пытанне вырашаць станоўча, АЗС пачнуць будаваць сёлета ў жніўні.
Фотаздымкі забяспечаныя аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Вілейскага райвыканкама.
• Текст доступен на языке: Русский