За курэнне на дзіцячай пляцоўцы або прыпынку грамадскага транспарту раней міліцыянер мог зрабіць толькі вусную заўвагу, а цяпер пагражае штраф – да 102 рублёў.
Нядаўна ў Беларусі стала больш жорсткім антытытунёвае заканадаўства. Дэкрэт № 2 Аляксандра Лукашэнкі змяніў рэгуляванне вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвых вырабаў. Быў пашыраны пералік месцаў, у якіх цалкам забаронена курыць. Дадаліся ліфты, падсобныя памяшканні жылых дамоў, дзіцячыя пляцоўкі, аўтамабілі (калі ў іх перавозяцца дзеці ва ўзросце да 14 гадоў), прыпынкі і пасадачныя пляцоўкі, падземныя пераходы, тэрыторыі і памяшканні спартыўна-аздараўленчых лагераў.

28 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў агучыла сумы штрафаў, якія чакаюць парушальнікаў. За курэнне на дзіцячай пляцоўцы або прыпынку грамадскага транспарту раней міліцыянер мог зрабіць толькі вусную заўвагу, а цяпер пагражае штраф – да 102 рублёў (да чатырох базавых велічынь). А калі парушальнікам стаў падлетак, бацькоў могуць аштрафаваць на 255 рублёў (на 10 базавых) — калі дакажуць, што яны не выконвалі свае абавязкі па выхаванні дзіцяці.

Дарэчы, летась за курэнне ў забароненых месцах да адказнасці прыцягнулі амаль сем тысяч чалавек (сярод іх было больш за сто непаўналетніх).

• Текст доступен на языке: Русский