Жанчыну, якая прызналася, што забіла свайго васьмігадовага сына, узялі пад варту. Ёй прызначылі стацыянарную судовую комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Пра гэта інфармуе ў сацсетках Следчы камітэт, піша euroradio.fm.
Крымінальнай справай аб забойстве дзіцяці займаецца ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Нагадваем, увечары 26 студзеня маладзечанка паведаміла міліцыі пра тое, што задушыла свайго малалетняга сына.

Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу аб забойстве васьмігадовага хлопчыка.

• Текст доступен на языке: Русский