Такое навучанне плануюць правесці у лютым. А пакуль збіраюць ахвотных.
Праект прыдумаў Аляксандр Аўдзевіч з Ліды. Навучанне ўжо зладзілі ў некалькіх гарадах.

«Інклюзіўны барыста» – праект не проста пра навучанне мастацтву прыгатавання кавы, а пра тое, што чалавек з інваліднасцю можа быць на роўных і працаваць барыста.

На курсы набіраюць людзей з інваліднасцю, пераважна вазочнікаў, з Маладзечна і раёна, старэйшых за 16 год. Курсы будуць доўжыцца тры дні.

Каго зацікавіла прапанова, тэлефануйце Таццяне Банковіч – 8(025) 5332041,8 (033) 6694990.

• Текст доступен на языке: Русский