У спаборніцтвах па кіданні кап’я Мікалай Балыш з вынікам 60 м 15 см заняў першае месца. У Арцёма Ушакевіча другі вынік – 42 м 18 см. Таксама срэбраны медаль заваяваў Вадзім Паўлюкоўскі. Вынік смаргонскага спартсмена – 43 м 58 см. Падрыхтоўкай спартсменаў займаліся трэнеры ДЮСШ прафсаюзаў Дзмітры Жук і Аляксандр Капцюх.

Па выніках спаборніцтваў Мікалая Балыша ўключылі ў склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці, якая паўдзельнічае ў Кубку Рэспублікі Беларусь па кіданнях ад 8 па 10 лютага ў Мінску.

• Текст доступен на языке: Русский