У адной са сталічных кватэр днём 28 студзеня падазраваны падчас сваркі, якая ўзнікла раптоўна, задушыў сваю маці. Затым адправіўся ў праваахоўныя органы з чыстасардэчным прызнаннем.
Маскоўскі раённы аддзел Следчага камітэта Мінска распачаў крымінальную справу аб забойстве 61-гадовай жанчыны.
Увечары 28 студзеня ў Маскоўскае РУУС звярнуўся мужчына, які заявіў, што задушыў маці.
На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Інфармацыю пра смерць жанчыны пацвердзілі.
Следчымі з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і ГКСЭ праведзены агляд месца здарэння, праведзены іншыя неадкладныя следчыя дзеянні, прызначаны шэраг экспертыз.
Па падазрэнні ў забойстве жанчыны (ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) яе 37-гадовага сына затрымалі. Яго дапыталі следчыя.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
• Текст доступен на языке: Русский