Будаўніцтва

Як расказаў карэспандэнту МЛЫН.BY намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў, згодна з пастановай Савета Міністраў Беларусі, усяго ў краіне для сем’яў, якія маюць патрэбу ў адсяленні, павінна быць пабудавана 7,176 тысяч квадратных местраў жылля. На новае жыллё могуць разлічваць 128 сем’яў. Пры гэтым толькі ў Мінскай вобласці – 98.

У цэлым для ўсіх катэгорый грамадзян, у адпаведнасці з пастановай Саўміна па будаўніцтве жылля, у Мінскай вобласці павінны ўвесці ў эксплуатацыю 1115 тысяч «квадратаў».

Як распавялі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама, у сувязі з неабходнасцю больш актыўна вырашаць жыллёвае пытанне на Міншчыне, зараз разглядаецца магчымасць ўвесці ў рэгіёне у 2019 годзе некалькі больш, чым запланавана урадам аб’ёму жылля.

Канчатковае рашэнне па аб’ёмах жыллёвага будаўніцтва для розных катэгорый грамадзян цэнтральнага рэгіёну прымуць пачатку лютага.