Людміла з сямёй жывуць у Ільі на вуліцы Надрэчнай. Рака зусім побач.

– Лебедзі прыплываць да нас паесці на сняданне, абед і вячэру, – кажа Людміла.

Летась мы пісалі пра тое, што чарада лебядзей жыла на Віліі у Ніжнім парку ў Вілейцы. Атрымліваецца, гэтыя птушкі часта застаюцца зімаваць у нашых мясцінах.

Як расказалі карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», у залежнасці ад надвор’я у Беларусі штогод застаюцца зімаваць ад піяцісот да 2050 птушак. Часта птушкі спецыяльна не адлятаюць у вырай, каб застацца побач з месцам размнажэння і па вясне заняць добрае гняздоўе. Але да вясны дажываюць не ўсе птушкі. Выжываюць мацейшыя.

• Текст доступен на языке: Русский