Сустрэчу і экскурсію па лясгасе зладзілі 28 студзеня.
Армянскія лесаводы падзяліліся досведам з калегамі з Астраўца. Для гасцей правялі экскурсію ў лясны гадавальнік, у паляўнічую гаспадарку і цэх дрэваапрацоўкі.

Работнікі лясгаса распавялі пра тэхналогіі вырошчвання дрэў і кустоўя, вытворчасць піламатэрыялаў і вальерную гаспадарку, паведамляюць у лясгасе.