1 лютага ў рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» адбыўся круглы стол па тэме «Мова – канстытуцыйнае права кожнага». Адным з запрошаных гасцей стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім.

 
Днямі дэпутат і мовазнаўца абвясціла пра свой намер удзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія маюць адбыцца ў 2020 годзе. Адказваючы на пытанне карэспандэнта «РГ», спадарыня Анісім назвала крокі, якія крокі павінен рабіць кіраўнік Беларусі для таго, каб беларуская мова на самой справе стала нацыянальнай і дзяржаўнай.

– Першы крок – гэта ўсюды размаўляць на беларускай мове. І пры сустрэчах з людзьмі, і ў нейкіх публічных, афіцыйных прамовах. Другі крок – інфармацыйная прастора: яна павінна быць беларускай, што датычыць тэлевізіі, што датычыць радыё. І трэці крок – гэта, безумоўна, пашырэнне беларускай мовы ў сферы адукацыі, ну і, вядома ж, укараненне беларускай мовы ў заканадаўчых актах, — заявіла Алена Анісім.

Падрабязна пра круглы стол чытайце ў бліжэйшым нумары «Рэгіянальнай газеты».