Сёння раніцай каля 7.15 на МКАД у раёне 10-й гарадской клінічнай бальніцы адбылося ДТЗ, загінулі два чалавекі, паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.

Сутыкнуліся фура Scania і франтальны пагрузчык Shantui. Пасля пагрузчык выехаў на вонкавае кальцо МКАД, дзе сутыкнуўся з трыма легкавікамі — Mazda, Opel і Citroen.

Кіроўцы Opel і Citroen самастойна выйшлі з аўтамабіляў і з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны.

У аўтамабілі «Мазда» загінулі кіроўца і яго жонка.

Работнікі МНС з дапамогай спецыяльнага абсталявання дэблакавалі з «Мазды» таксама мужчыну з рознымі траўмамі, яго даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, дзе ён памёр.

• Текст доступен на языке: Русский