У першы дзень лютага ў Беларусі будзе пахмурнае надвор’е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, у асобных раёнах – наліпанне мокрага снегу. Месцамі будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны.
На выхадных, 2-3 лютага, днём паветра прагрэецца да 6-7 градусаў вышэй за нуль.
• Текст доступен на языке: Русский