– Рамонт будзе поўнамаштабным, – расказаў дырэктар прадпрыемства. – Будаўнікі пераабсталююць ўнутранае і знешняе ўбранне будынка вакзала. Акрамя таго, рэканструкцыя закране пляцоўку адстою аўтобусаў, платформы, навесы і іншую інфраструктуру. Плануецца пачаць працы ў красавіку і завяршыць да канца года.

Фота Павел Арлоўскі, mlyn.by.

Будынак Вілейскага аўтавакзала пабудаваны ў 1986 годзе. Вакзал з’яўляецца адпраўной і транзітнай кропкай некалькіх дзесяткаў раённых, міжрэгіянальных і міжгародніх маршрутаў.

Фота Павел Арлоўскі, mlyn.by.
Фота Павел Арлоўскі, mlyn.by.