На днях адчыненых дзвярэй абітурыенты і іх бацькі даведаюцца аб новых і абноўленых бакалаўрскіх праграмах: «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама аб праграме бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». Удзельнікі дзён адчыненых дзвярэй пазнаёмяцца з выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, змогуць задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі і праграмы абмену, а таксама здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.

Як прайшлі зімовыя дні адчыненых дзвярэй ЕГУ

Пры рэгістрацыі да 3 лютага ЕГУ аказвае бясплатную візавую падтрымку выключна для навучэнцаў школ і каледжаў, а таксама слухачам курсаў цэнтра «Прапілеі» (Мінск).

Зарэгістравацца на дні адчыненых дзвярэй у Вільнюсе вы можаце ўжо зараз па спасылцы.

Рэгістрацыя на экзамены без візавай патрымкі — да 20 сакавіка.

Праграма дзён адчыненых дзвярэй

30 сакавіка (субота) пройдзе выстава навучальных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі, студэнтамі і адміністрацыяй. Абітурыенты таксама прымуць удзел у спецыяльным варкшопе «Я (не) гуманітарый» і змогуць здаць уступны іспыт па англійскай мове.

31 сакавіка (нядзеля) пройдуць уступныя экзамены па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты могуць выкарыстоўваць пры паступленні ў ЕГУ ў 2019 годзе.

Абноўленыя праграмы ЕГУ і магчымасці навучання ў Вільні

У 2019 годзе ЕГУ прапануе гранты для поўнага або частковага пакрыцця кошту навучання, а таксама стыпендыі для студэнтаў з Беларусі і іншых краін. У рамках навучання на абноўленых праграмах ЕГУ студэнты будуць рэгулярна працаваць над асабістым прафесійным і акадэмічным партфоліо, якое дазволіць ім прайсці практыку ў прэстыжных міжнародных арганізацыях, а таксама значна павялічыць магчымасці на рынку працы пасля заканчэння навучання.

Навучанне на праграмах «Візуальны дызайн» і «Еўрапейскае спадчына» грунтуецца на звароце да артэфактаў еўрапейскай культуры. Паводле навучальнага плана студэнтам прапануецца ўдзел у палявых школах у гарадах, якія адносяцца да фарміравання еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі: Вільня, Санкт-Пецярбург, Фларэнцыя і Афіны. На працягу кожнага года навучання студэнты будуць працаваць над асабістым праектам, які прысвечаны асноўным гарадам палявой школы.

Праграмы навучання спецыялізацый «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка» і «Міжнароднае права і права Еўрапейскага Саюза» грунтуюцца на звароце да праблематыкі сацыяльных трансфармацый у Беларусі і рэгіёне праз прызму еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі. Спалучаючы курсы агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі з перадавымі профільнымі дысцыплінамі ад практыкуючых спецыялістаў, праграмы фармуюць рознабаковых прафесіяналаў, якія атрымліваюць міжнароднае прызнанне і шырокія магчымасці ў кар’ернай сферы.

З 2019 года ЕГУ становіцца больш адкрытым і актыўна развівае міжнародную арыентацыю. Ва ўніверсітэт прыцягваюцца замежныя студэнты і выкладчыкі з краін Еўропы і ЗША. Акрамя таго, фокус у сістэме ацэньвання вынікаў студэнтаў змяшчаецца з адзнак за працу ў навучальных курсах да практычных дасягненняў навучэнцаў.

У новым навучальным годзе студэнты, якія прадэманструюць высокія вынікі праз рэалізацыю асабістых акадэмічных і творчых праектаў, змогуць атрымаць грант на навучанне або стыпендыю.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — адзіны беларускі ўніверсітэт, які ажыццяўляе сваю дзейнасць у рамках еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі і кіруецца прынцыпамі ліберальнай адукацыі. Навучанне ў ЕГУ ажыццяўляецца па мадэлі свабодных мастацтваў (англ. Liberal arts), што дазваляе максімальна раскрыць крэатыўны і акадэмічны патэнцыял студэнтаў, развіць адаптыўнасць і навыкі крытычнага  мыслення. Навучальны працэс праграмы агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі ЕГУ грунтуецца на калектыўнай працы студэнтаў і выкладчыкаў. Акрамя класічных лекцый, студэнты ўцягнутыя ў такія сучасныя формы вучэбнай дзейнасці, як сімпозіумы, тъютораты, канферэнцыі, семінары, індывідуальныя кансультацыі і онлайн-заняткі.

Грамадская ўстанова «Еўрапейскі гуманітарны Універсітэт»,
Унікальны нумар арганізацыі 300548028

 

• Текст доступен на языке: Русский