Пра тое, што ў яе знайшлі вірус імунадэфіцыту жанчына даведалася чатыры з паловай гады таму. Пра гэта ёй сказалі пісьмова і папярэдзілі аб крымінальнай адказнасці за пастаўленне іншага чалавека ў небяспеку заражэння ВІЧ. Аднак гэта жанчыну не спыніла, і яна знаходзіла новых сэксуальных партнёраў.

У канца 2018 года Лунінецкі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў тры крымінальныя справы па артыкуле «Заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека». Лабараторныя даследаванні пацвердзілі ў траіх мужчын, якія праходзяць пацярпелымі па гэтых справах, наяўнасць ВІЧ. Абвінавачаную заключылі пад варту.

– 28 студзеня Лунінецкі РАСК у дачыненні да той жа грамадзянкі крымінальныя справы яшчэ па пяці новых эпізодах па артыкуле «Свядомае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння ВІЧ», – паведаміў “Медыя-Палессю” намеснік начальніка Лунінецкага райаддзела Следчага камітэта Леанід Ванюк.

Ці заразіліся ВІЧ пяць мужчын, стане вядома пасля атрымання вынікаў аналізаў.

Пацярпелымі па крымінальных справах праходзяць мужчыны ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў і больш.

Паводле папярэдняй інфармацыі, восем крымінальных спраў – не мяжа. Існуе яшчэ шэраг эпізодаў.

• Текст доступен на языке: Русский