Паранены мужчына выбраўся з кватэры, замкнуў на ключ у ёй зламысніка і на таксі дабраўся ў бальніцу, дзе яго шпіталізавалі.
Некалькі гадоў таму беспрацоўны жыхар абласнога цэнтра прадаў лецішча за дзесяць тысяч долараў, паведамляе віцебская міліцыя, піша nn.by.

На атрыманыя грошы мужчына жыў увесь наступны час, а таксама фактычна утрымліваў знаёмага, які перабраўся да яго. Праўда, не надта давяраючы сябру, мужчына пастаянна насіў грошы з сабой. Аднойчы пасля застолля «сябра» напаў на гаспадара, які заснуў у фатэлі. Ён некалькі разоў ударыў яго вяслом па галаве. Аднак паранены мужчына выбраўся з кватэры, замкнуў на ключ у ёй зламысніка і на таксі дабраўся ў бальніцу, дзе быў шпіталізаваны.

Медыкі пабачылі траўмы чалавека (напрыклад, адкрытую траўму чэрапа) і паведамілі ў міліцыю. Нарад, што прыбыў на месца здарэння, пабачыў зламысніка пад акном кватэры. У спробе збегчы праз акно ён няўдала спусціўся з трэцяга паверху і зламаў сцягно.

• Текст доступен на языке: Русский