Астраўчане больш чым паспяхова адыгралі свае паядынкі і занялі годныя пазіцыі ў асабістым заліку. Сярод жанчын бліскуча выступіла Наталля Сторта – у яе другое месца. Трэцюю прыступку п’едэстала сярод кіраўнікоў заняў Васіль Бордак. Пяцёрку лепшых сярод мужчын замкнуў Станіслаў Тумкевіч. У Алега Літвіновіча сярод мужчын, старэйшых за 40 гадоў, дзявяты вынік.

У выніку каманда астравецкіх ратавальнікаў заняла першае месца – і ў трэці раз запар стала чэмпіёнам.