Яшчэ ў лістападзе школьнікі з Ашмянаў прадставілі свае работы на занальным этапе рэспубліканскага праекта “100 ідэй для Беларусі”, які правялі ў Смаргоні.
Традыцыйна моладзь з Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў сабралася разам, каб зноў здзівіць знаходлівасцю, смеласцю і арыгінальнасцю. Сярод шматлікіх вынаходстваў і праектаў эксперты вылучылі і працы ашмянцаў. Вучань СШ №1 Дзяніс Кляпацкі распрацаваў праект мадэлі аўтаномнай прылады выяўлення і тушэння лакальных ачагоў узгарання. Данііл Ганусевіч (СШ №1) разам са сваёй камандай (Арцём Лукашэвіч і Дзмітры Мешчановіч) распрацаваў мадэль аўтаматызаванай лініі падачы грузаў. Маладыя даследчыкі ўпэўненыя, дадзеныя распрацоўкі абавязкова будуць запатрабаваныя ў краіне.

Не менш цікавымі ідэі прадставілі вучні СШ № 3 Дзмітры Буйвід, які распрацаваў праект праграмнага сродку аналізу прыроджаных характарыстык чалавека, і Максім Дзервіс. Распрацоўшчык прадставіў электронны адукацыйны рэсурс «Сучасная Беларусь», у якім сабрана цікавая інфармацыя аб краіне.

Дзмітры Буйвід, Дзяніс Кляпацкі і каманда Данііла Ганусевіча прадставяць Ашмяншчыну на абласным этапе конкурсу «100 ідэй для Беларусі», вынікі якога падвядуць на наступным тыдні.

 

• Текст доступен на языке: Русский