Пра гэта паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 2 лютага, каля 18.15. 19-гадовая дзяўчына ехала на Mazda па праспекце Машэрава ў Брэсце і сутыкнулася з Citroen.

Пры афармленні ДТЗ 43-гадовы бацька дзяўчыны, які ехаў у Mazda як пасажыр, растлумачыў, што ён перадаў кіраванне аўто дачцэ, таму што сам трохі выпіў. Таксама ён паведаміў, што дачка вучыцца ў аўташколе, таму ён вырашыў заадно падвучыць яе.

Калі інспектары пачалі складаць пратакол, мужчына выскачыў са службовага аўтамабіля і пачаў уцякаць, але амаль адразу ж яго затрымалі.

Медыцынскі агляд паказаў, што ён сапраўды п’яны — 0,8 праміле алкаголю.

Супраць дзяўчыны супрацоўнікі ДАІ склалі тры пратаколы. На яе бацьку склалі пратакол за перадачу кіравання бяспраўніку, пасля чаго адвезлі ў РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский