Сёння каля гадзіны ночы, праязджаючы па вуліцы Інтэрнацыянальнай ў Вілейцы, кіроўца заўважыў, што ў адным з двароў гарыць мікрааўтобус. Мужчына выклікаў выратавальнікаў.
З-пад капота аўтамабіля Івека 2009 года выпуску ішоў дым.

Спецыялісты патушылі ўзгаранне. У выніку выгараў маторны адсек і частка салона.

– Грузавы бус “Івека” належаў адной з арганізацый. Кіроўца ставіў яго ў сваім двары, – расказаў карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Аляксандр Казакевіч. – Гаспадар не выкарыстоўваў машыну ад 16.00 трэцяга лютага. Каб не выпадковы кіроўца, які заўважыў узгаранне, Івека магла б згарэць цалкам.

Верагодная прычына – кароткае замыканне электраправодкі.

 

• Текст доступен на языке: Русский