Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інагадвае, што ў адпаведнасці з правіламі паляўнічай гаспадаркі і палявання ў паляўнічых угоддзях паблізу населеных пунктаў забараняецца страляць і знаходзіцца з зараджанай паляўнічай зброяй на адлегласці менш за дзвесце метраў ад крайняга будынка населенага пункта.
Таксама нельга страляць ў кірунку людзей, населеных пунктаў, сельскагаспадарчых жывёл, машын з агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы на адлегласці менш за пяцьсот метраў да іх і з наразной паляўнічай зброі менш двух кіламетраў.

Калі Вы сталі відавочцам парушэння дадзеных правілаў, просім неадкладна паведаміць у Маладзечанскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефонах 8 (0176) 77-83-75, 8-029-601-48-86, 8- 029-305-78-80 або ў міліцыю.

• Текст доступен на языке: Русский