Пра тое, як жыхар Верхніх Талуёў Маркаўскага сельсавета Іван Дурэйка ратуе вяз разам з Міхаілам Міхалевічам, мы пісалі раней.
Аднадумцы звярнулі ўвагу, што старадаўняе дрэва сохне. Разлічылі, што яму не хапае вільгаці, бо сажалка каля яго сохне. Ім дапамаглі ўлады – начальнік Маладзечанскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў і старшыня Маркаўскага сельвыканкама Іван Мацэвіч.

На месцы правялі суботнік, прыбралі тэрыторыю, расчысцілі сажалку, пасадзілі непадалёк алею. Вясной плануюць добраўпарадкаваць тэрыторыю.

За працу ПМК выставіла сельвыканкаму рахунак у 900 рублёў. Яшчэ спатрэбяцца грошы на вясну – каб упрыгожыць тэрыторыю, размясціць лаўкі, паставіць альтанку. У дрэва ёсць дзве сухія галінкі, што размешчаныя пад вуглом у 90 градусаў. Пад вагой лісця яны могуць зламацца. Таму лепш заказаць аўтавышку і акуратна іх спілаваць.

У выніку работ зацікаўленыя людзі хочуць, каб госці маглі наведваць найстарэйшы вяз у Беларусі і адчуць незвычайную атмасферу гэтага месца.

Некалькі месяцаў зацікаўленыя высвятлялі, якім чынам можна сабраць сродкі, каб аплаціць добраўпарадкаванне. Самым зручным спосабам аказалася адкрыць рахунак на фізічную асобу. Гэту працу ўзяў на сябе Іван Дурэйка. Ён адкрыў рахунак для вяза. Калі вы хочаце дапамагчы працягнуць яго жыццё як мага даўжэй, далучайцеся.

Пералічыць грошы можна ў банку.

“Можа, у тым вязе замураваная князёўна”. Самы стары вяз у Беларусі сохне, пакуль людзі разбіраюцца з дакументамі

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:

№BY65 AKBB 3014 0000 2132 8612 0601 у ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” аперацыйная служба філіяла 601”.

Адрас банка: Маладзечна, вуліца Прытыцкага, 13. БІК АКВВ BY 21 601, УНП 600 19 89 97.

Атрымальнік Дурэйка Іван Міхайлавіч.

Тэлефон для даведак: (8029) 667-12-70, Іван Міхайлавіч Дурэйка.

• Текст доступен на языке: Русский