Творчы форум па добраўпарадкаванні ўчастка вуліцы Скарыны ў Маладзечне зладзяць 10 лютага.

За кубачкам кавы зацікаўленым жыхарам горада прапаноўваюць пазнаёміцца, паслухаць пра праект, пабываць на вуліцы стрыт-фуда, паслухаць экспертаў на тэму гібкіх рашэнняў для гарадоў і папрацаваць над ідэямі для гэтага праекта.
Праект-Фіналіст Social Weekend-12 «Вуліца стрыт-фуда ў Маладзечна» пры падтрымцы Мінскай урбаністычнай платформы абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у творчым форуме па добраўпарадкаванні ўчастка вуліцы Скарыны (тэрыторыя міні-рынку).

Запрашаюць дызайнераў, мастакоў, архітэктараў, спецыялістаў па азеляненні, турызме, майстроў па стварэнні вулічнай мэблі, крэатараў і ўсіх тых, хто захапляецца тэмай горада, падаць заяўку на ўдзел у аднадзённым творчым штурме.

Спасылка на анкету: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeHP6jrHi0IxDLJj8JcUmuP4IGfANskkI3uL2cCJYWOKsTrVw/viewform

Дэдлайн падачы: 7 лютага

Сустрэча пройдзе ў “Адкрытай прасторы”.