Апякун Новага года – жоўтая земляная свіння (або кабан). Свіння дзякуючы пакладзістаму і цярпліваму нораву абяцае прынесці шмат станоўчых змен у жыццё кожнага чалавека. У сілу 2019 год па ўсходнім календары ўступае сёння, 5 лютага.
Авен. Марс у новым годзе будзе не на вашым боку. Упартасць і настойлівасць, якіх вам не займаць, проста знікнуць. З-за гэтага адбудуцца змены ў характары, і яны прынясуць карысць. Спад звыклай напорыстасці і энергіі чакаецца ў першыя паўгода. Менавіта гэты час дадзены вам на аднаўленне ўнутраных сіл, складанне планаў і нармалізацыю адносін з блізкімі.

У 2019-м вам прадракаюць каханне, нават сямейным. Будуць галавакружныя раманы, сустрэчы, расстанні. Але калі ў вашых планах і ў намерах вашага спадарожніка няма марша Мендэльсона, то захоўвайце асцярожнасць. Свінкі падораць вам насычаны жыццёвы рытм, вы пастараецеся паспець усюды.

Удача будзе на вашым баку, таму карыстайцеся момантам.

Цялец. Улічваючы той факт, што 2019 год праходзіць пад апякунствам стыхіі Зямлі, вам даецца магчымасць узяць ад жыцця ўсё, што пажадаеце. Вы атрымаеце перавагі ў прафесійнай сферы, у зоне дзелавых адносінаў. Вы нават ленавацца і то будзеце з карысцю. Ідэі будуць наведваць літаральна кожны дзень, а вы зможаце своечасова злавіць свае думкі і ўвасобіць у жыццё мэты, якія ўзніклі калісьці ў галаве. А зоркі ўладзяць усё так добра, што вы нават і не ўяўлялі.

Многія з вас стануць бацькамі.

Зоркі раяць тым, хто хоча стварыць сям’ю, смела ісці у ЗАГС, нават калі да гэтага былі сумненні. Зімой вас чакае цікавая камандзіроўка ў іншы горад ці нават краіну. Грошай хопіць на ўсё, бо вы ўмееце не толькі зарабляць і куціць, але і адкладваць.

Блізняты. Вы ў 2019 годзе будзеце ўзнагароджаныя за свой лёгкі характар. Свінка паабяцала вам і поспех у справах, і шчасце ў каханні, і нават фінансавую ўдачу, але ўсе гэтыя дары атрымаюць толькі працавітыя і адказныя. І перажываць такім людзям не трэба – ужо вясной вы разберацеся з усімі мінулагоднімі праблемамі і прыступіце да ўвасаблення новых планаў.

Вас чакаюць цікавыя і заманлівыя прапановы, жыццё будзе віраваць – і на рабоце, і дома.

Адчуеце цягу да творчай дзейнасці, бо Свіння любіць незвычайных людзей і падтрымае падапечных Меркурыя ва ўсім. У вас будзе магчымасць нават наведаць экзатычныя краіны. Цудоўны год. Толькі адмоўцеся ад экстрэмальных відаў спорту – высокая рызыка траўматызму.

Рак. Апякун вашага знака – Месяц, які ў 2019 годзе будзе цалкам на баку свайго падапечнага. Вас чакае поспех у  фінансах, у кар’еры і асабліва ў каханні. З самага пачатку года бярыце ініцыятыву ў свае рукі: вам будзе лёгка заводзіць новыя карысныя знаёмствы, можна смела даверыцца інтуіцыі і пачаць сваю справу.

Першую палову года лепш прысвяціць кар’еры, самаадукацыі, а вось з восені наступіць час для душы.

Фінансы будуць падобныя да арэляў: у пачатку года чакаюцца траты. А накапленні можна будзе рабіць бліжэй да зімы. І не трацьце час на тых людзей, якія прыносяць у ваша жыццё негатыў. Старайцеся правільна харчавацца і хоць трохі займацца спортам. І не забывайце сябе песціць.

Леў. Вашым апекуном у 2019 годзе стане Сонца. Чакаецца прыліў сіл і каласальнай энергіі, якой трэба правільна распарадзіцца. Важна накіраваць яе на стварэнне, і тады вам будзе спадарожнічаць поспех у справах і ў адносінах з блізкімі.

Пік актыўнасці ўплыву Сонца – жнівень.

У адзінокіх ёсць высокая верагоднасць сустрэць сваё вялікае каханне, прычым пачуцці будуць настолькі моцнымі, што прынясуць сур’ёзныя перамены: пераезд у іншы горад ці нават краіну, змену работы. Размяркоўвайце сілы і не перанапружвайцеся. Задумайцеся пра тое, што трэба менавіта вам, і не спяшайцеся вырашаць чужыя праблемы (колькі можна?!). Каб не падарваць здароўе – не разрывайцеся паміж работай і сям’ёй, трымайце баланс.

Дзева. Вы ў спісе шчасліўчыкаў. У 2019 годзе вы апынецеся ў сваёй стыхіі, адчуеце прыліў сіл, а таксама з’яўленне перспектыўных тэндэнцый, таму год пройдзе лёгка, прытым пад уплывам Меркурыя. Ён дасць натхненне і энергію для рэалізацыі новых планаў.

Гэта цудоўны момант, калі можна мяняць цячэнне жыцця.

Асабліва плённым будзе перыяд вясна-лета, калі зможаце падняцца па кар’ернай лесвіцы, зацвердзіцца на новым месцы работы, адкрыць у сабе творчы пачатак.

Для некаторых год стане работай над памылкамі і падвядзеннем вынікаў. Цяпер прыйшоў той самы час збору ўраджаю. І пажняце вы роўна тое, што пасеялі. Пазбягайце пераахаладжэння і іншых празмерных нагрузак на арганізм, яны могуць адгукнуцца хранічнымі захворваннямі.

Шалі. Для вас год Свінні прынясе сур’ёзныя перамены. Вы, нарэшце, зможаце цалкам вызваліцца ад дэструктыўных сувязяў і наладзіць кантакты з тымі людзьмі, адносіны з якімі прыносяць камфорт і задавальненне. У вас з’явіцца жаданне навучыцца чамусьці новаму ці ператварыць сваё хобі ў крыніцу даходу.

Некаторыя вырашаць змяніць работу ці нават атрымаць новую прафесію.

Кожнага, хто пойдзе за натхненнем, чакае поспех – абставіны будуць працаваць на вас. Венера, апякунка Шаляў, дапаможа ў каханні. Выпрабоўваць ім яна будзе ад красавіка да чэрвеня. Нават сямейныя людзі адчуюць яе уплыў. Са здароўем ніякіх сур’ёзных праблем не чакаецца, вас будзе радаваць самаадчуванне.

Скарпіён. Зоркі кажуць, што планеты ўзнясуць вас да поспеху. Вы адчуеце неверагодны прыліў сіл і энергіі, будзеце настолькі натхнёныя, што захочацца ствараць новыя праекты, прымаць важныя рашэнні і рабіць усё для таго, каб вы і вашы блізкія былі шчаслівыя. Удача любіць тых, хто дзейнічае і энергічна рухаецца да мэты.

Вы гэта разумееце і ідзяце ў патрэбным кірунку.

Прыродная хітрасць дапаможа абысці пасткі канкурэнтаў, а з дапамогай інтуіцыі і працавітасці вы зможаце дасягнуць поспехаў ва ўсіх жыццёвых сферах. Каханне вас таксама не пакіне. Паміж закаханымі будзе панаваць ўзаемаразумене, павага, гармонія, з новай сілай успыхне палаючая іскрынка і ўзнікне бура захапляльных эмоцый. Праблем са здароўем не чакаецца.

Стралец. Пачатак 2019 года прынясе перажыванні, пераважна з-за матэрыяльных праблем. Але выйсце дапамогуць знайсці блізкія сябры і сям’я. Пільна плануйце свае расходы, не ўвязвайцеся ў буйныя авантуры. Але ўжо вясной вы будзеце на пад’ёме, будзеце аптымістычна ісці па жыцці, стараючыся не збаўляць тэмп.

А ў жніўні ваш матэрыяльны стан паправіцца настолькі, што вы пачняце думаць аб добраўпарадкаванні дома ці расшырэнні жылплошчы.

Пра асабістае жыццё можна не хвалявацца, год пройдзе з пяшчотай і цяплом. А восень прынясе нейкае неверагоднае натхненне. У канцы года расслабцеся і прысвяціце час самому сабе.

Казярог. Год Свінні прынясе вам, такім сур’ёзным і адказным, нечаканыя, але вельмі прыемныя сюрпрызы. Ён багаты на ключавыя этапы: лёсавызначальныя сустрэчы, якія зменяць абсалютна ўсё, атрыманне жаданай пасады, прапанову рукі і сэрца, марш Мендэльсона, нараджэнне дзіцяці. Выбірайце, што больш падабаецца.

Ведайце, перашкоды на шляху ўладкавання асабістага жыцця і поспеху на прафесійнай ніве ў 2019 годзе ў вас мінімальныя.

Спрыяльная карцінка на ўвесь 2019 год. Рэалізуюцца даўнія мары, з’явіцца больш вольнага часу і ўстойлівая ўпэўненасць у сабе, сваіх сілах. Каб не ўзніклі праблемы са здароўем, звязаныя з эмацыйнымі і фізічнымі перагрузкамі, умейце адпачываць. Памятайце пра гэта.

Вадалей. Вы ў 2019 годзе будзеце любімчыкам Фартуны. У вас усё атрымаецца. Толькі вызначыцеся з асноўным жаданнем, а пасля імкніцеся яго рэалізаваць, каб стаць яшчэ больш паспяховымі ва ўсіх адносінах і жыццёвых сферах. Калі хочаце наладзіць асабістае жыццё – бярыце ініцыятыву ў свае рукі.

Калі хочаце дамагчыся жаданага, навучыцеся своечасова адхіляць расслабляльныя прапановы.

Вы не паверыце, але як толькі пачняце займацца чымсьці важным, адразу будуць паступаць прапановы «весялосці». Трэба будзе знаходзіць у сабе сілы прыгожа адмаўляць і працягваць працаваць.Такі закон поспеху. 2019 год – важны перыяд, калі можна сапраўды горы зрушыць! І тады вы будзеце “грабсці грошы лапатай”.

Рыбы. 2019 – гэта год стварэння, закладкі падмурка, прычым як у кар’еры, так і ў асабістых адносінах. Ваша стабільнасць можа стаць падставай для зайздрасці ў нядобразычліўцаў, таму трэба быць абачлівымі ў зносінах. У фінансавым плане таксама прыйдзецца працаваць на будучыню.

Творчыя людзі, нарэшце, змогуць рэалізаваць свае задумкі: арганізаваць выставу, выдаць кнігу, зняць фільм і г.д.

Ваша работа будзе ацэненая годна, і можа знайсціся чалавек, які захоча праспансіраваць вашу творчасць. І не забывайце, што нічога не падае з неба, таму вынікі залежаць ад вашага рашэння і дзеянняў. Каб не даць хваробам ніводнага шанцу – умацуйце імунітэт, правільна харчуйцеся і шмат спіце.

• Текст доступен на языке: Русский