Пра гэта паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў“.

Маці сцвярджае, што хлопчык плакаў ноччу і не даваў адпачываць, з-за чаго бацька яго і збіў. Яна кажа, што дасталося і ёй. Сляды збіцця нованароджанага заўважыла медсястра, якая наведвала сям’ю. Пасля гэтага яго разам з маці і шпіталізавалі.

Цяпер высвятляюць, хто біў дзіця. Пасля судова-медыцынскай экспертызы разгледзяць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы. У бальніцы сцвярджаюць, што маці ніяк не рэагуе на плач дзіцяці, ім займаюцца мядсёстры. Не выключана, што хлопчыка з сям’і забяруць. Дарэчы, бацькам спецыялісты аказваюць псіхалагічную дапамогу “ў адаптацыі да сямейнага жыцця” – маці 18 гадоў, а бацьку – 19.

Адзначаюць, што жыццю дзіцяці нічога не пагражае.