Інцыдэнт адбыўся на міжнароднай трасе Брэст – Ковель паблізу пагранічнага пункта пропуску «Даманава». Грамадзяне Беларусі, уехащшы ва Украіну на двух аўто, падчас прыпынку ў лесе «згубілі» 12-гадовага хлопчыка. У кожнай з машын былі ўпэўненыя, што дзіця едзе ў суседняй, паведамляе ўкраінскае выданне «Волін».
Усё адбылося ў ноч на 31 студзеня недалёка ад пагранпераходу «Даманава». Кампанія беларусаў, сярод якой быў і 12-гадовы хлопчык,  заехала ва Украіну на двух аўто і спынілася па ўласнай патрэбе ў лесе. Праз некаторы час дарослыя далей працягнулі падарожжа, але дзіцяці сярод іх ужо не было.

Яго хапіліся, калі даехалі да вёскі Капачоўка, а гэта каля 130 км ад месца прыпынку. Калі высветлілася, што хлопчыка няма ні ў адной з машын, тут жа звярнуліся ў мясцовы аддзел паліцыі.

Пошукі ў акрузе вынікаў не далі, таму вырашылі вярнуцца ў пункт пропуску «Даманава». Там і выявілі дзіця – хлопчык самастойна вярнуўся на пагранпераход і грэўся ў адной з крам, чакаючы, што сваякі ўсё ж такі ўспомняць і вернуцца за ім.

• Текст доступен на языке: Русский