Кіраўнік Слуцкага раёна Андрэй Янчэўскі напрыканцы мінулага года вырашыў стаць бліжэй да жыхароў горада і завёў сабе старонку ў твітары. Янчэўскаму — 38 гадоў. У студзені 2014 года ўзначаліў Слуцкі раён. Раней працаваў у сельскай гаспадарцы, таксама быў намеснікам кіраўніка Астравецкага раёна.


У першым сваім твіце чыноўнік пажадаў случчанам у новым годзе аптымізму і ўдачы, піша nn.by.

У сваім мікраблогу мэр Слуцка расказвае пра кадравыя перастаноўкі ў райвыканкаме, а таксама на прадпрыемствах горада.

Акрамя працоўных момантаў, Андрэй Янчэўскі таксама дзеліцца навінамі жыцця горада, рэтвіціць краявіды роднай Астравеччыны і пагаджаецца з трапнымі афарызмамі.

На сённяшні дзень у Янчэўскага 93 падпісанты. У каментарах да твітаў людзі адзначаюць, што праз сацыяльную сетку будзе прасцей данесці інфармацыю кіраўніцтву горада. 

• Текст доступен на языке: Русский