Беспрацоўны жыхар Гродна разбіў шкло праваслаўнага храма. Ён першапачаткова ведаў, што і дзе шукаць, бо рэгулярна заходзіў у царкву.
У нядзелю, 3 лютага, познім вечарам зламыснік скраў скрыню для ахвяраванняў. Здарэнне адбылося ў Гродне ў храме па Ліможа. Згодна з інфармацыяй УУС Гродзенскага аблвыканкама, беспрацоўны 44-гадовы мясцовы жыхар разбіў шкло праваслаўнага храма на Дзевятоўцы. Ён ведаў, што і дзе шукаць, бо рэгулярна заходзіў у царкву, піша belnovosti.by.

З сабой ён забраў не менш 396 рублёў. Крадзеж выявілі толькі раніцай наступнага дня.

Аператыўнікі на працягу сутак знайшлі падазраванага, аднак да таго моманту ён патраціў амаль усе грошы, пакінуў толькі 25 рублёў.

Падазраваны панясе пакаранне. На яго завялі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

• Текст доступен на языке: Русский