Смаргонь

Яны прапусцілі наперад каманды з Гродна (1-е месца) і Слоніма (2-е месца).

Медальны залік смаргонцаў на гэтых спаборніцтвах выглядае даволі вяліка – 11 узнагарод. Валерыя Глінская ў бегу на 150 метраў і 400 метраў прынесла камандзе два золата. Таксама залатым прызёрам абласнога першынства (1500 м) стаў Аляксей Алянцэвіч. Два медалі заваяваў Данііл Савіцкі. Першым ён стаў у бегу на 800 метраў, другім – на 400 метраў. Ангеліна Ільясевіч  на дыстанцыі 1500 метраў і 3000 метраў абодва разы фінішавала другой. Бажэна Козел на дыстанцыі 1500 метраў з перашкодамі заваявала залаты медаль, а Паліна Іванова (160 метраў) з бар’ерамі – срэбраны.