Рыбалоў

Увагу нададуць выкананню рыбаловамі Правілаў пры лоўлі рыбы з ужываннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова.
Пра акцыю паведамляе Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Работнікі таварыства сумесна з Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь арганізуюць узмоцнены кантроль за выкананнем рыбаловамі Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Увагу нададуць выкананню рыбаловамі Правілаў пры лоўлі рыбы з ужываннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова (зімовыя жэрліцы, стаўкі і аналагічныя прылады рыбалоўства). А таксама падтрыманню рыбаловамі належнага санітарнага стану рыбалоўных угоддзяў.

Рыбаловы, якія парушылі патрабаванні Правіл, нясуць адміністрацыйную, крымінальную або іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.