Мая «шведка» – мой надзейны сябар і памочнік, як у працоўных справах, так і ў бытавых.

Разам нам не страшныя ні паломкі, ні аварыі, ні складаныя ўмовы надвор’я.

Да таго ж, у маёй Volvo ёсць верны «абаронца» – пухнатая бірулька-талісман па імені Жора, які спраўна нясе службу на люстэрку задняга выгляду.

А акрамя Жоры і мяне, клапоціцца пра аўтамабіль мая дзяўчына Дыяна, якая мае вялікі досвед у сферы мыйкі і хімчысткі аўтамабіляў. Таму з поўнай упэўненасцю можна сказаць, што мой жалезны конь акружаны клопатам з усіх магчымых бакоў!