Гэты аўтамабіль у свой час стварылі інжынеры, а не маркетолагі, як цяпер.
Набываўся як звычайны аўтамабіль для паўсядзённых паездак. Затым вырашыў яго змяніць, і пачалася праца, якая расцягнулася на доўгі час і ў якой, натуральна, дапамагалі мае сябры.
Усяго, што было зроблена, у двух словах не апісаць, але коратка пра гэта. Аўтамабілю ўжо 27 гадоў, і зварачныя работы праводзіліся там, дзе гэта патрабавалася.
Затым правялі шума-, вібраізаляцыю і ўстанавілі нядрэнную акустыку.
Далей аўтамабіль цалкам перафарбавалі, дадалі ксераліка, што надало незвычайны водбліск і пераліў на сонцы. У працэсе таксама былі агледжаны ўсе вузлы і механізмы і ўсё, што не выклікала даверу было заменена.
Перакруцілі практычна кожны болцік,вінцік і гаечку. Цяпер на аўто можна ехаць у любую кропку свету і не перажываць, што нешта адваліцца.
Устаноўлены арыгінальныя фары Hella Black.
Адразу адкажу на пытанне, якое часта задаюць: гэта не фары ад бмв. Гэта вельмі рэдкія фары ад пасата-б3.
Іх было выпушчана не так шмат, серыйная вытворчасць даўно скончана. Так я набыў і ўстанавіў шмат арыгінальных рэчаў, пра якія не кожны ўладальнік трэцяга пасата ведае.
Натуральна на пошукі ўсіх гэтых рэчаў было выдаткавана нямала часу і сродкаў. Нешта знайшоў Беларусі, нешта – за мяжой.
Таксама ў аўтамабіля з’явілся мноства функцый, якіх раней не было.
• Текст доступен на языке: Русский