Знешне гэта стандартная машына, але ў ёй вельмі цікавае начынне. Пра гэта крыху пазней.
Прымаў удзел у розных аўтафестывалях і злётах аматараў аўто. Заняў першае месца на фестывалі «Аўтапамочнік 2017» (Смаргонь) у сваёй намінацыі. Трапіў у Топ-8 на фестывалі «Сан Дэй 2017» (Гродна).
Прымаў удзел у іншых рэспубліканскіх і замежных аўтафестывалях, дзе па вартасці ацанілі праведзеную працу над аўто.
Усе думаюць, што яна старая. Але ў ёй ёсць агеньчык. Гэты агеньчык ствараўся шмат гадоў асабіста мною ў маім гаражы.
І так што маем па выніку:
- Падагрэў сядзенняў
- Падагрэў люстэркаў
- Электралюстэрка
- Электраантэна
- Прыемнае асвятленне салона
- Электраўзмацняльнік руля з выбарам рэжымаў
- Люмінесцэнтныя шкалы прыбораў і самая поўная прыборка
- АП шыфт каробкі перадач
- Сістэма дапамогі пры крананні
- Акустыка ВФ актыў і сабвуфер
- Салон ВАГ спорт, падгалоўнікі і падшклянкі задняга шэрагу
- Упраўленне гукам Фадэр
- Электрашклопад’ёмнікі
- Круіз тэмпамат ВДО
- Супрацьтуманкі
- Дыскі ЕВО
- Спойлер і бамперы ГТІ
- Дапрацаваны рухавік і сістэма ўпырску
- Бартавы кампутар МФА
- Каўралін багажніка
- Падагрэў амывальнікаў
- Зуммер нявыключаных габарытаў
- Індыкатар непрышпіленых рамянёў
- Дадатковыя прыборы ВДО і барада ВОТЕКС
- Двухбаковая сігналізацыя з аўтазапускам і GPS
- Пераробка пярэдняй падвескі пад электрарэйку і павелічэнне вуглоў нахілу кіраваных колаў. Змяненне стаба. Замена сайлентаў на плаваючыя.
- Халадзільнік
- Абагрэў ног пасажыраў задніх сядзенняў.
І гэта ўсё яшчэ выдатна працуе. І ўсё яшчэ ў стадыі далейшага паляпшэння.
Да наступнага сезона будзе ўсталяваны знакаміты кампрэсар G-60 (сапраўдны «грааль» аматараў “Фальксвагенаў” тых гадоў), які дадасць магутнасці рухавіку. А таксама шматпоршневыя пярэднія тармазныя суппарты.
Паколькі стыль «янгтаймер» патрабуе максімальнай аўтэнтычнасці з арыгіналам, за некаторымі «дэвайсамі» (рэдкімі запчасткамі) даводзіцца ганяцца па ўсім свеце, каб іх дастаць, адрэстаўраваць і ўсталяваць у аўто, каб яны працавалі бездакорна.
Аўтамабіль прыносіць кучу уражанняў і эмоцый ад кіравання ім. Ён прымушае многіх знатакоў і абывацеляў азірнуцца, калі «сыходзіш» са светлафора першым ці важна едзеш на прыгожых дысках па гарадах і трасах.
Узімку машына не эксплуатуецца, знаходзіцца ў гаражы пастаянна на паляпшэнні параметраў і падрыхтоўцы да чарговага аўто сезона.
Улетку аўто амаль кожны год возіць мяне з маімі сябрамі на мора. Многія скажуць, што адлегласць 1700 кіламетраў у адзін бок – далёка. Я скажу – гэта нішто, бралі і больш. Па 32 гадзіны шляху без прыпынкаў, толькі змянялі адзін аднаго. Ніколі не падводзіла ў дарозе. Машына да апошняй шрубкі сабрана маімі рукамі, таму ўсе якасна і надзейна, некаторыя элементы падвескі пралічваліся пры дапамозе камп’ютарнага мадэлявання, каб пераканацца ў надзейнасці.
• Текст доступен на языке: Русский