На фота мая BMW E39. Набыў паўтара гады таму. Такіх у краіне сотні, але мне BMW падабаліся з пялюшак.

У яе два імені – Дранік і Булка. Не ведаю, чаму. Цікава, што ў сябра такая ж машына, і ён таксама заве яе гэтымі імёнамі.

Шкада, што хутка прыдзецца змяніць. У аварыях не была, але машына 2000 года выпуску, ёй 19 гадоў. Вядома, бываюць паломкі, «бабулька» ўжо.

Хаця гэтая мадэль лічыцца лепшай сярод BMW, і на сёння адной з лепшых падтрыманых аўто. Вядома, калі дагледжанае.

Фота забяспечанае Сяргеем Драздом.