Снег

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдзе невялікі снег, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі прагназуюць слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы: ноччу слабы, днём парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе 2-8 ніжэй за нуль, па ўсходзе пры праясненнях чакаецца 9-12 марозу. Днём прагназуюць ад -3 да +3 градусаў.