Каратэ

Першы дабрачынны камандны турнір па каратэ сярод юнакоў і дзяўчат «Адважныя сэрцам» прайшоў 3 лютага ў Мінску ў Палацы спорту «Уручча».
Удзел прынялі больш за 300 спартсменаў з Барысава, Гомеля, Віцебска, Мінска, Вілейкі, Мазыра і іншых гарадоў Беларусі.

Вілейскую каманду прадставілі:

8-9 гадоў – Марат Радзевіч, Вадзім Шпаковіч, Віктар Занкевіч;

10-11 гадоў – Арцём Сцепановіч, Кірыл Волах, Кірыл Мацюшонак.

Па выніках спаборніцтваў вілейскія каратысты заваявалі два срэбраныя медалі і золата, а чэмпіёнам у змяшанай камандзе «Алімп-самурай» стаў Дзмітры Стражнікаў.