26 студзеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў XXII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».
Удзельнічалі юныя мастакі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.
У намінацыі «Ёлачная цацка» дыплом другой ступені атрымала Паліна Каламіец, навучэнка Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна. Педагог – Алена Зайцава.
У намінацыі «Калядная кампазіцыя» дыпломам другой ступені адзначылі працу Дар’і Канановіч, навучэнкі Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Педагог Вольга Ціханкова.
• Текст доступен на языке: Русский