За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі адзначылі гімназію, дзве школы і два садкі.
Лепшай гімназіяй стала вілейская гімназія №1 «Логас».

Лепшай гарадской установай агульнай сярэдняй адукацыі назвалі сярэднюю школу №3.

Лепшай сельскай установай агульнай сярэдняй адукацыі – Ільянскую сярэднюю школу імя Адама Грымаця.

У намінацыі «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі ў горадзе» адзначылі санаторныя яслі-сад №10 у Вілейцы, а ў сельскай мясцовасці – Куранецкі садок, паведамілі ў Мінаблвыканкаме.