На 31 студзеня гатоўнасць аб’екта – 17%.

Новабудоўля паўстане ў паўднёвай частцы Маладзечна па вуліцы Канстанцыі Буйло паміж першым завулкам Чкалава, індывідуальнай забудовай і тэрыторыяй УП «Камунальнік».

Забудоўшчык – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Будаўнічае ўпраўленне №202».

Праектная дэкларацыя жылога дома размешчаная на сайце Маладзечанскага райвыканкама.

Будаваць дом пачалі ў кастрычніку 2018 года, плануюць скончыць сёлета ў чэрвені.

На кожным паверсе будзе дзевяць кватэр: дзве аднапакаёвыя, пяць двухпакаёвых і дзве трохпакаёвыя. Уезд –  з боку вуліцы Канстанцыі Буйло.

Паркоўка – на 32 машына-месца, у  тым ліку – тры для людзей з інваліднасцю.

Прадугледжанае двухслаёвае асфальтабетоннае пакрыццё, па тратуарах – бетонная плітка, па пляцоўцы для смецця – аднаслаёвае асфальтабетоннае пакрыццё, па дзіцячай пляцоўцы і пляцоўцы для заняткаў вулічнай гімнастыкай – пакрыццё з гумовых пліт.

Заявы прымаюць ад 12 лютага 2019 года у кабінеце галоўнага бухгалтара ТАА «СУ №202» па адрасе: Маладзечна, вуліца Тамары Дудко, 14а, каб. 204.