Праект пачнуць рэалізоўваць у Вілейскім краязнаўчым музеі ў канцы лютага.
– Праз грошы розных краін нашы наведнікі будуць нібы падарожнічаць па свеце, – расказала дырэктар музея Надзея Аўдзей.
У выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча кожны месяц будуць выстаўляць грошы якой-небудзь з краін свету. Экскурсавод раскажа наведнікам пра тую ці іншую краіну, а таксама пра гісторыю грошай.
Для юных наведнікаў у музеі гатовыя зладзіць віктарыны і гульні.
• Текст доступен на языке: Русский