Ініцыятыву агучыла галоўны акушэр-гінеколаг камітэта па ахове здароўя сталічнай мэрыі Ірына Іканастасава. Цяпер узрост мінчанак, якія становяцца маці ўпершыню, складае 27-29 гадоў. Паўторна нараджаюць жанчыны, старэйшыя за 30 гадоў.

– Уносілі на разгляд прапанову, каб прызначаць дадатковую дапамогу для маладых сем’яў да 26 гадоў, – расказала спецыяліст.

Агульная ж тэндэнцыя такая, як у Мінску, так і ў Еўропе і ЗША, што ўзрастае колькасць нараджэнняў дзяцей у парах, у якіх узрост мам складае ад 40 да 45 гадоў. Летась зарэгістравалі 500 такіх выпадкаў, прычым у 50 з іх маці былі старэйшыя за 45 гадоў.