Колькасць злачынстваў, звязаных з дзеяннямі сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, расце. Пра гэта “Вячэрняму Гродна” паведаміў начальнік УУС аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.
Паводле яго словаў, толькі ў мінулым годзе па артыкуле 168 КК «Распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх» выяўлены 61 факт, распачатыя крымінальныя справы.  У гэтым годзе ўзбуджана ўжо 13 крымінальных спраў за такія дзеі.

Прычым 11 з іх учынены на тэрыторыі двух раёнаў вобласці – Смаргонскага і Ашмянскага.

На думку Вадзіма Сіняўскага, рашэннем дадзенай праблемы можа быць прававое і палавое выхаванне моладзі. З такой ініцыятывай УУС плануе выйсці перад адпаведнымі дзяржаўнымі органамі.