У Баранавіцкім раёне бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады з дапамогай генетычнай экспертызы. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, цела было выяўлена  знайшлі 10 чэрвеня 2015 года ў кантэйнеры для смецця ў Баранавічах. Крымінальную справу завялі па артыкуле “забойства”. Аднак знайсці па гарачых слядах бацькоў дзіцяці не ўдалося.

Праваахоўнікі правялі велізарную працу. Эксперты-генетыкі яшчэ ў 2015 годзе вылучылі генатып дзіцяці і яго маці. Аднак у базе супадзенняў не знайшлі. Даследавалі біялагічныя матэрыялы тысячы жанчын з горада і раёна, і ўсё без выніку. Супадзенне генатыпу выявілі пасля даследавання генетычнага матэрыялу затрыманага па справе аб рабаванні 47-гадовага мужчыны. Пасля гэтага ўстанавілі, што чатыры гады таму ён жыў з жанчынай 1981 года нараджэння. Яе таксама затрымалі.

Эксперты засведчылі, што гэтыя мужчына і жанчына з’яўляюцца бацькамі забітага дзіцяці. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.