Пра пажар у вёсцы Пруднікі Крывіцкага сельсавета, што на Мядзельшчыне, выратавальнікам паведаміў мясцовы жыхар сёмага лютага каля 20.30.
Выратавальнікі прыехалі на месца, патушылі нязначнае ўзгаранне ў верандзе і пачулі наступную гісторыю.

Увечары 32-гадовы мясцовы жыхар і яго сябры заўважылі, што ў вёсцы гарыць жылы дом. Адзін пачаў тэлефанаваць 101, другі пабег да дома.

Гарэла драўляная веранда, а ў хаце ў гэты час была 72-гадовая гаспадыня. Праз акно мужчына ўбачыў, што пенсіянерку. Пачаў стукаць. Жанчына не чула.

Тады ён забег у дом праз дзверы. Убачыў, што веранда задымленая. Дапамог гаспадыні выйсці на двор, бо з-за праблем са здароўем жанчына дрэнна хадзіла.

У выніку агонь нязначна пашкодзіў дах і сцяну веранды. Папярэдняя прычына – парушэнне эксплуатацыі катла.

– Жанчыну і дом выратавалі правільныя дзеянні вяскоўцаў: адзін пачаў тэлефанаваць, другі адразу пабег да пажару, – расказала карэспандэнту інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян.